Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»
Голосование
Как Вам наш сайт?
Всего 621 человек

Нетрадыцыйныя ўрокі

Дата: 28 сентября 2015 в 12:35, Обновлено 18 апреля 2019 в 10:34
Урок-казка па тэме «Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць» у 5-м класе з прымяненнем тэхналогіі блокавай падачы новага матэрыялу.
      Мэта.  Паглыбіць  веды  вучняў  аб  даданых  членах  сказа.  Даць  паняцце  аб дапаўненні,  азначэнні  i  акалічнасці.  Выпрацоўваць  уменне  вызначаць  i  адрозніваць галоўныя i даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне часцін мовы, якімі выражаюцца даданыя члены.) Прывіваць цікавасць да чытання лінгвістычных казак. Выхоўваць моўны этыкет у школьнікаў пры знаёмстве i гутарцы.
Абсталяванне да ўрока. Лялька, апорныя схемы-партрэты казачных герояў, карткі з запісанымі сказамі, падручнік.
Змест урока
1. Запісаць на дошцы i ў сшытках дату i тэму ўрока. Правесці сціслы аналіз тэмы.
2.  Прыкладны  аповед  настаўнікам  лінгвістычнай  казкі  «Сон  у  руку,  або Падарожжа хлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу i Пунктуацыі». 
..................................................(59,0 Кб) Спампаваць  поўную версію.. 
Янка Кулала. «Курган»
       Мэта першага ўрока: аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё і пра вывучаныя ў папярэдніх класах творы Янкі Купалы; абудзіць цікавасць да яго паэмы «Курган», выявіць першаснае ўспрыманне твора; прааналізаваць I раздзел паэмы, акцэнтуючы ўвагу на паэтычных вобразах і сродках мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць гэтыя вобразы; развіваць уменне асэнсаванага выразнага чытання.
Абсталяванне: ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Курган» мастака А. М. Кашкурэвіча. Фонахрэстаматыя з запісам паэмы.
Эпіграфам да ўрока могуць стаць радкі з верша Г. Бураўкіна:
Тут пад кожным курганам і каменем –
Ці быліна, ці казка чароўная.
Пачынаем урок з праверкі дамашняга задання. Вучні каменціруюць падрыхтаваныя ўласныя ілюстрацыі да эпізодаў з твораў Якуба Коласа “У яго быў свет цікавы..." і Генрыка Сянкевіча “Янка-музыка”.
Абагульніўшы выказванні вучняў, настаўнік скажа:
  • Вы пазнаёміліся з творамі пра мастакоў-музыкаў, таленавітых людзей, чулых ад прыроды, спагадлівых, гатовых прыйсці на дапамогу абяздоленым. Мы параўноўвалі нашых герояў, знаходзілі агульнае, вызначалі адрозненні. Героі твора, з якім мы пазнаёмімся сёння, увасобіў лепшыя рысы таленавітых сыноў беларускай зямлі, Тэма нашага ўрока – знаёмства з паэмай Янкі Купалы “Курган”.
Настаўнік пазнаёміць з партрэтам Яккі Купалы і раскажа, што пісьменнік паказаны такім, якім ён быў у час напісання паэмы “Курган”, Мастак­­­ – Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. Гэта адзін з лепшых псіхалагічных партрэтаў пісьменніка. 
................................................................................................(197,0 Кб) .Спампаваць  поўную версію..
Презентации:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.