Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!
Голосование
Как Вам наш сайт?
Всего 900 человек

Метадычная палічка

Дата: 28 сентября 2015 в 11:43, Обновлено 1 апреля в 15:34
Нетрадыцыйныя формы ўрокаў

ЧАСЦІЦЫ

 (32,5 КБ) СЭНСАВЫЯ РАЗРАДЫ ЧАСЦІЦ (схема). (DOC)

ТЭМА: К.Чорны «Насцечка»
Мэтаасэнсаваць маральна-этычны змест аповесці “Насцечка” Кузьмы Чорнага,            наладзіць абмеркаванне з вучнямі ўнутраных якасцей асобы.
Задачыфарміраваць уменні характарызаваць герояў і выказваць свой погляд на іх        паводзіны і ўчынкі; садзейнічаць развіццю мыслення і звязнага маўлення; ствараць умовы для выхавання ў навучэнцаў чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.
.............................................. (30,5 Кб) Спампаваць  поўную версію

Тэма: Правапіс не (ня), ні з назоўнікаміі
Мэта і задачы: стварыць умовы для узнаўлення ведаў па тэме «Назоўнік»; засвоіць правілы правапісу не (ня), ні з назоўнікамі; выпрацоўваць уменне правільна пісаць часціцу не (ня) з назоўнікамі; ужываць ва ўласным і пісьмовым маўленні; выхоўваць
павагу да ўсяго жывога.
.............................................. (17,9 Кб) Спампаваць  поўную версію

Тэма: Вымаўленне і правапіс галосных  о, э, а     
Мэта: паўтарыць правілы вымаўлення і напісання галосных о, э, а ў спрадвечна беларускіх і запазычаных словах
.............................................. (24,3 Кб) Спампаваць  поўную версію

Тэма: “Вобразная сімволіка рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
Мэта ўрока: аналіз і асэнсаванне вобразаў-сімвалаў рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
Задачы для вучняў:
вучыцца знаходзіць у мастацкім творы вобразы-сімвалы, вызначаць іх ролю;развіваць асацыятыўнае мысленне, здольнасць бачыць сувязь паміж вобразамі-сімваламі і ідэйнай скіраванасцю твора.
.............................................. (23,1 Кб) Спампаваць  поўную версію

ТЭМА: Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя
Мэты:
-  садзейнічаць паглыбленню i сiстэматызацыі ведаў вучняў па асноўных пытаннях тэмы;
- удасканальваць уменне адрознiваць лiчэбнiкi ад iншых часцiн мовы;
- развіваць уменні правільнага пісьма і ўжывання лічэбнікаў у вусным і пісьмовым маўленні;
- выкарыстоўваць стылiстычныя i выяўленчыя магчымасцi лiчэбнiкаў ва ўласных вусных i пiсьмовых выказваннях;
- развiваць творчыя здольнасцi i iнтэлект вучняў.
.............................................. (24,2 Кб) Спампаваць  поўную версію

Аднародныя і неаднародныя азначэнні
Мэты: сфарміраваць паняцце пра аднародныя і неаднародныя азначэнні, навучыць знаходзіць аднародныя і неаднародныя азначэнні, выпрацаваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных азначэннях.
.............................................. (24,2 Кб) Спампаваць  поўную версію 

Устаўныя канструкцыі і іх пунктуацыйнае афармленне (8 клас)

Тэма: Устаўныя канструкцыі і іх пунктуацыйнае афармленне ” (8 клас).
Мэты: садзейнічаць знаёмству вучняў са сказамі з устаўнымі канструкцыямі; выпрацоўваць адпаведныя інтанацыйныя і пунктуацыйныя навыкі; вучыць карыстацца сказамі з устаўнымі канструкцыямі ва ўласным маўленні.
.............................................. (20,9 Кб) Спампаваць  поўную версію 

Аднасастаўныя сказы і іх віды (8 клас)
      Мэты:
  • дапамагчы вучням зразумець асаблівасці сэнсавых значэнняў і будовы аднасастаўных сказаў у супастаўленні з двухсастаўнымі;
  • навучыць адрозніваць двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы; фарміраваць уменні размяжоўваць тыпы аднасастаўных сказаў па сэнсавых і граматычных прыметах; удасканальваць навык пастаноўкі коскі ў складаным сказе, калі ў яго ўваходзяць часткі з адным галоўным членам; вучыць карыстацца аднасастаўнымі сказамі ў вусным і пісьмовым маўленні;
  • стварыць умовы для выхавання любові да роднага краю, павагі да роднай мовы.
.............................................. (68,7 Кб) Спампаваць  поўную версію 

   Урок-казка па тэме “Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць” у 5-ым класе з прымяненнем тэхналогіі блокавай падачы новага матэрыялу
     Мэта. Паглыбіць веды вучняў аб даданых членах сказа. Даць паняцце аб дапаўненні, азначэнні i акалічнасці.
    Выпрацоўваць уменне вызначаць i адрозніваць галоўныя i даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу в      учняў на вызначэнне часцін мовы, якімі выражаюцца даданыя члены.) Прывіваць цікавасць да чытання лінгвістычных казак. Выхоўваць моўны этыкет у школьнікаў пры знаёмстве i гутарцы.
   Абсталяванне да ўрока. Лялька, апорныя схемы-партрэты казачных герояў, карткі з запісанымі сказамі, падручнік.
                                             ................. ................... (728,0 Кб) Спампаваць  поўную версію

Урок – КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” ў 5-ым класе.  Абагульняльныя заняткі
   Важнейшай задачай для настаўніка-славесніка з'яўляецца выхаванне ў школьнікаў любові i цікавасці да моўнага багацця свайго народа. У гэтай справе шмат шляхоў. Аднак для прыкладу прывядзём адзін з урокаў. Мэта яго --  замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы», удасканальваць уменне заўважаць i вылучаць устойлівыя спалучэнні слоў у кантэксце, тлумачыць лексічнае значэнне, рабіць супастаўляльны пераклад беларускіх i рускіх фразеалагічных зваротаў, падбіраць да слоў i словазлучэнняў сінанімічныя i антанімічныя фразеалагізмы. Пажадана не выпускаць з поля зроку i паходжанне некаторых устойлівых спалучэнняў слоў. Выхоўваць у школьнікаў калектыўны пошук трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, гумар i артыстызм.
   Эпіграфам да ўрока можна ўзяць такія цудоўныя словы:
                                 Iльняная i жытнёвая. Сялянская.
                                 Баравая ў казачнай красе.
                                 Старажытная. I самая славянская,
                                 Светлая, як травы ў расе.
                                 Вобразная, вольная, пявучая.
                                 Мова беларуская мая!
                                                                           П. Панчанка
   Урок прапануем пачаць з чытання на памяць верша Пімена Панчанкі «Беларуская мова» або Петруся Бpoўкi «Багата, родная ты мова» на фоне беларускай народнай мелодыі (на выбар настаўніка), якая гучыць у запісу.
............................................. (728,0 Кб) Спампаваць  поўную версію

Урок - конкурс «У паэтычным садзе Максіма Багдановіча» ў 10-ым  класе.
Заключныя заняткі
   Мэта: праверыць i абагульніць веды вучняў па біяграфіі i творчай спадчыне Максіма Багдановіча, пазнаёміць з некаторымі новымі для вучняў аспектамі яго творчасці.
Удасканальваць уменне выразна чытаць уголас мастацкія творы паэта i беларускіх пісьменнікаў.
   На прыкладзе асобы Максіма Багдановіча, на яго вершах выхоўваць у вучняў пачуццё   прыгожага, любоў да  радзімы; зацікавіць ix творчасцю песняра.
   Абсталяванне: партрэт паэта, пад iм словы:
                           Беларусь, твой  народ дачакаецца
                           Залацістага, яснага дня.
   Плакаты з выказваннямі  вядомых пісьменнікаў пра Багдановіча i яго творчасць:
   Максім Багдановіч па праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзіі як высокаталенавіты паэт i майстра паэтычнай формы. Сярод беларускіх паэтаў Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай i шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем i пачуццём паэзіі.
                                                                                                    Якуб Колас
   Ёсцъ паэты, якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч.
                                                                                                    Максім Танк
   ...Унутраны агонъ паэзіі Максіма Багдановіча з цягам часу не згасне... i ў будучым мы ў яго паэзіі  знойдзем сябе, таму што  «ўсе разам ляцім да зор».
                                                                                       Эмілія Легутэ (літоўская пісьменніца).
............................................. (728,0 Кб) Спампаваць  поўную версію

Напісанне рэцэнзіі на кінафільм (спектакль) паводле мастацкіх твораў, вывучаных на ўроках літаратуры
    Паводле дадзеных сацыялагічных даследаванняў, найбольш актыўнымі кінагледачамі сёння з'яўляюцца школьнікі. Панаванне тэлебачання i аўдыёвізуальных сродкаў, на жаль, патроху адсунула кнігу на другі план, але дзякуючы ўрокам літаратуры, майстэрству настаўнікаў-філолагаў "камп'ютэрнае пакаленне" яшчэ любіць i чытае мастацкае слова.
   Настаўнікам літаратуры неабходна перагледзець педагагічныя i метадычныя аспекты навучання сённяшніх вучняў i аптымальна скарыстаць набыты падлеткамі вопыт тэлегледачоў, асабліва на ўроках па развіцці вуснай i пісьмовай мовы.
   Гаворка пра напісанне ў школе рэцэнзіі на кінафільм або спектакль узнікла не без падставаў. У апошні час багацце літаратуразнаўчых артыкулаў па пэўным вывучаным мастацкім творы i шматлікія дапаможнікі абітурыентам па нaпicaннi сачыненняў негатыўна паўплывалі на правядзенне ўрокаў развіцця звязнай мовы вучняў, асабліва ў старэйшых класах. Сачыненні з невялікімі пераробкамі спісваюцца з адпаведных крыніц, а гэта ніяк не развівае самастойнасці думкі................................ (728,0 Кб) Спампаваць  поўную версію

Дзіцячыя вячоркі.
(Тэхналогія рэканструкцыі падзей.)
Дзеючыя асобы:
Бабуля Алена, сталая рухавая жанчына 60 -70-ці гадоў,гаспадыня хаты.
Кацярынка і Васілек, яе ўнукі, сястра і брат, абоім па 9 – 12 гадоў.
Чатыры – пяць дзяўчынак і столькі ж хлапчукоў, равеснікі Кацярынкі і Васілька.
Дзядзька Мікола, цётка Ганна.
Справа ад гледачоў, у глыбіні сцэны, пажадана паставіць драўляны стол, які можна накрыць прыгожа вышытым абрусам і абставіць розным гліняным і драўляным посудам, вазонамі. На краі стала, на ручніку,ляжыць круглы бохан хлеба.   
.................................................... (24,5 Кб) Спампаваць  поўную версію

Стылі мовы
Мэты:
  1. Удасканаліць навыкі працы з тэкстам.
  2. Паўтарыць і сістэматызаваць матэрыял.
  3. Развіваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, творчыя здольнасці, лагічнае мысленне, памяць,уменне працаваць у групе.
  4. Спрыяць фарміраванню адчування прыгажосці роднага слова, любові і павагі да беларускай мовы.
          .................................. (16,4 Кб)Стылі мовы


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.