Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!
Голосование
Как Вам наш сайт?
Всего 900 человек

МО учителей белорусского языка и литературы

Дата: 27 февраля 2014 в 13:40, Обновлено 12 октября 2021 в 14:12
                     З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
                     З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
                    З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
                    З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
                    I з гора, і з радасці, і з усяго
                   Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
                   Святыні народа, бяссмерця яго,—
                   Ты выткана, дзіўная родная мова.
                                            Максім Танк
ВІРТУАЛЬНЫ КАБІНЕТ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
СПІС НАСТАЎНІКАЎ :  ХМАРА В.А. – кіраўнік МА
                                    МАКСІМЕНКА Т.І.
                                    ПАШКЕВІЧ С.В.
                                    МАЛЫХІНА Т.Л. 

План работы метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Асіповічы імя Б.М.Дзмітрыева”

на 2021/2022 навучальны год

Тэма: «Метадычнае суправаджэнне педагагічных кадраў па павышэнню ўзроўню іх прафесійнай кампетэнтнасці».

Мэта: Удасканаленне метадычнай работы ўстановы адукацыі пры дапамозе павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і арганізацыі эфектыўнай працы вучэбна-метадычных аб'яднанняў.

Задачы:

 1. Садзейнічаць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу навучальных прадметаў, у тым ліку па фарміраванні ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазаўрочны час;

2. Працягнуць працу па ўключэнні педагогаў у самаадука- дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе;

3. Удасканальваць механізмы псіхолага-педагагічнага суправаджэння алімпіядных падрыхтоўкі, вучэбна-даследчай дзейнасці, пазакласнай работы навучэнцаў пры дапамозе арганізацыі адмысловых формаў псіхолага-педагагічнага ўзаемадзеяння педагогаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

4. Садзейнічаць росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў праз працу па самаадукацыі, абмен эфектыўным педагагічным вопытам, працу з маладымі спецыялістамі; садзейнічаць павышэнню кваліфікацыі педагогаў, іх падрыхтоўцы да атэстацыі;

5. Стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці работы ўсіх метадычных аб'яднанняў ўстановы адукацыі.

Пасяджэнне 1 (жнівень)

Тэма: “Інструктыўна-метадычная нарада “Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах беларуская мова і літаратура ў 2021/2022 навучальным годзе”.

Мэта: засваенне педагогамі нарматыўна-прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

         Задачы: садзейнічаць засваенню педагогамі нарматыўна-прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”; прааналізаваць вынікі ЦТ.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Аналіз працы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2020/2021 навучальным годзе. Зацвярджэнне плана работы на 2021/2022 навучальны год.
  2. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі РБ, Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі.
  3. Абноўлены змест праграмы сярэдняй адукацыі ў 11 класе.
  4. Аналіз вынікаў ЦТ.
  5. Падрыхтоўка вучняў да конкурсу даследчых работ і прадметных алімпіяд.
  6. Выкананне рэкамендацый па папярэджванню распаўсюджання інфекцыі COVID-19 ва ўстановах адукацыі.

Метадычны прадукт: памятка «Новыя правілы атэстацыі вучняў».

Пасяджэнне 2 (лістапад)

Тэма: «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе».

Мэта: выкарыстанне  тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.

          Задачы: удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе; садзейнічаць выкарыстанню вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу; садзейнічаць пашырэнню выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Форма правядзення: пасяджэнне-практыкум.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове і літаратуры як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый.
  2. Выкарыстанне вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу для арганізацыі самастойнай работы вучняў.
  3. Выхаваўчы патэнцыял урокаў беларускай мовы і літаратуры.

Метадычны прадукт: фрагменты ўрокаў з выкарыстаннем візуалізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Пасяджэнне 3 (студзень)

Тэма: “Кагнітыўная візуалізацыя вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.) як сродак павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры”.

Мэта: выкарыстанне кагнітыўнай візуалізацыі вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.) як сродку павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

          Задачы:  садзейнічаць выкарыстанню кагнітыўнай візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры; удасканальваць уменне падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд на розных ступенях навучання.

Форма правядзення: круглы стол.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Кагнітыўная візуалізацыя вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.) як сродак павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.
  2. Вывучэнне вынікаў даследавання PISA у Рэспубліцы Беларусь, праведзенага ў 2018 годзе, і рэкамендацый па павышэнні якасці адукацыі для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  3. Аналіз вынікаў алімпіяд.

Метадычны прадукт: стварэнне элементаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Пасяджэнне 4 (май)

Тэма: “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў”.

Мэта: разуменне і выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Задачы: садзейнічаць выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў

Форма правядзення: семінар-практыкум.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.
  2. Планаванне напісання даследчай работы.
  3. Складанне рэкамендацый па далейшай працы МА.

Спіс рэкамендаванай літаратуры:

 1. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І. М. Гоўзіч, А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 229 с.

 2. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв, 2015. – 252 с.

3. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.

 4. Нацыянальныадукацыйныпартал [Электроннырэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2020.

5. Сайт Акадэмііпаслядыпломнайадукацыі [Электроннырэсурс]. – Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2020. 9

 6. Сілюк, Н. У. З матэматыкай да марфалогіі: падагульненневывучанага па раздзеле «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення» (урок беларускаймовы ў 10 класе) [Электроннырэсурс] / Н. У. Сілюк // Сайт ДУА «Акадэміяпаслядыпломнайадукацыі». – Рэжым доступу: http://academy.edu.by/files/podrazdelenia/bel%20mova/Siluk_marfol.pdf. – Дата доступу: 01.06.2020.

7. Слесарава, І. М. Міжпрадметныясувязі на ўрокахлітаратуры: культуралагічны аспект / І. М. Слесарава // Роднае слова. – 2012. – № 3. –

8. Валочка, Г. М. Беларускаямова. 7 клас :дыдактычныя і дыягнастычныяматэрыялы : дапам. для настаўнікаўустаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамінавучання / Г. М. Валочка, І. У. Булаўкіна. – Мінск : Сэр-Віт, 2018. – 76 с.

 9. Валочка, Г. М. Міжнароднаяацэнкаадукацыйныхдасягненняўвучняў (PISA) :чытацкаяпісьменнасць / Г. М. Валочка // Роднае слова. – 2017. – № 4. – С. 50–53.

3. Валочка, Г. М. Фарміраваннечытацкайпісьменнасці ў працэсенавучаннябеларускаймове / Г. М. Валочка // Роднае слова. – 2017. – № 6. – С. 50–54.

4. Нацыянальныадукацыйныпартал [Электроннырэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.06.2020.

5. Праскаловіч, В. У. Методыкавыкарыстаннякампетэнтнаснаарыентаваныхзаданняў на ўрокахбеларускайлітаратуры (на матэрыялетэмы «ФранцыскСкарына») / В. У. Праскаловіч // Асоба і творчаяспадчынаФранцыскаСкарыны :рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя : матэрыялы V Міжнар. Скарынаўскіхчытанняў, прысвеч. 500-годдзю беларус. кнігадрукавання, Мінск, БДУ, 17-18 ліст. 2017 г. / рэдкал.: А. І. Бельскі, І. Э. Багдановіч, В. П. Крычко. – Мінск, 2017. – С. 55–61.

 6. Сайт Акадэмііпаслядыпломнайадукацыі [Электроннырэсурс]. – Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.06.2020.

7. Якуба, С. М. Беларускаямова : 8-9 класы : дыдактычныя і дыягнастычныяматэрыялы : дапам. для настаўнікаўустаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамінавучання / С. М. Якуба. – Мінск : Сэр-Віт, 2019. – 156 с. 11

8. Яленскі, М. Г. Беларускаямова. 5-6 класы :дыдактычныя і дыягнастычныяматэрыялы : дапам. для настаўнікаўустаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамінавучання / М. Г. Яленскі. – Мінск : Сэр-Віт, 2018. – 152 с.

Тэмы па самаадукацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

2020/2021 навучальны год

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Тэма па самаадукацыі

Тэрмін работы над тэмай

Дзе будзе заслухоўвацца справаздача

1.

Малыхіна Таццяна Леанідаўна

Сучасны ўрок беларускай мовы

3 гады

МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

2.

Максіменка Тамара Іванаўна

Сучасны ўрок беларускай мовы

3 гады

МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

3.

Пашкевіч Святлана Віктараўна

Кампетэнтнасны падыход у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры

3 гады

МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

4.

Хмара Вольга Аляксандраўна

Рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыходу як сродку фарміравання культуры маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы ў 5-9 класах

3 гады

МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.