Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Как Вам наш сайт?
Всего 633 человека

Галасы паэтаў і пісьменнікаў

Дата: 18 октября 2018 в 13:50, Обновлено 18 января 2019 в 13:53
Яўгенія Янішчыц (1948-1988 гг.)
Глыбокая і нечаканая, нязвыклая, неардынарная, не падобная да іншых, што, колькі б ні чэрпаў з дна яе душы, - гэтае дно ніколі не вычарпаецца. Яно заўсёды будзе звінець і золатам, і срэбрам, і зялёнаю лістотай, і апалым лістком; заўсёды будзе адгукацца ў нас туманамі, росамі, ліўнямі, грамамі, завеямі, снежнымі грамніцамі і тут жа – незвычайнай, одумнай цішаю, дзе ўсё выразна бачна – ад святла да ценяў, і вусцішна, і боязна парушыць гэтую цішыню...
Ужо самая першая кніга засведчыла: у беларускую паэзію прыйшла яркая, самабытная паэтэса з глыбока нацыянальным мысленнем, з выразна акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй.
Прырода ў паэтэсы – чуйная, як тонкай душы чалавек, як сапраўдны паэт. Лясы называе яна мудрымі, снег у яе не толькі белы, але і блакітны, і ружовы – фарбы ў залежнасці ад настрою. Чуеце, як спявае і неба, і зямля ў адзіным хоры радасці жыцця?! Як спявае разам з прыродаю сама паэтэса!
Прырода ў яе жывая, як людзі. Са сваім настроем, характарам нават.
Пранікненне ва ўнутранае “Я” простага чалавека дазваляе стварыць мноства найцікавейшых вобразаў беларусаў, з іх характэрнымі рысамі нацыянальнасці, з толькі ім уласцівым укладам жыцця, моцных сваёй любоўю да зямлі. Строфы яе, перапоўненыя вёскай, ажываюць у сэрцы, як свае. І гучаць, як музыка, гукаючы на бальшакі і прасёлкі, сцяжынкі і шляхі...
Глыбокі лірык, яна ўсё і ўсіх прапускала праз сэрца. Інакш не ўмела. Не магла. Інакш не было б гэтай пранізліва-тонкай, нябеснай Паэзіі, проста тады б не было ..............!
Ні адной тэмы яна не абмінула ў сваёй творчасці. Усё ёй блізка, дорага, чым жыве чалавек, на ўсё абгукаецца яе душа.                              
Мова
                                         Н.С. Гілевічу
Чую тваю жаўруковую музыку
У скошаных травах мурожных.
Мова! Як сонца маё
                                   беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
І ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе,
                                  родную, цёплую,
Жывую і неапўторную.
І калі ты мяне толькі паклікаеш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе
                                    вялікую
                    У сэрцы сваім маленькім.
***
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Хапае на Палессі
І сонца і вады.
І што ні двор – то песня,
Што вёска – то сады.
Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе, мыючы бялізну,
Вядуць сваё жанкі.
І будзе песня спета
Пра шчасце і бяду,
І будзе падаць лета
Ў гуллівую ваду.
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Двое
Па арэшніку звонкі смех.
Едзем двое ў лес зімовы.
Толькі падае ціха снег,
Снег блакітны
І снег ружовы.
Сёння гэткі дзівосны дзень!
Лес кашлаты да неба вырас.
Толькі песня згубілася дзе?
Дзе падзеўся духмяны верас?
Час ад часу губляем след
І маўчым. Ды навошта
                                 словы,
Калі падае ціха снег,
Снег блакітны
І снег ружовы!
Самае блізкае
Блінцовы пах дымоў.
Рабіна каля плота.
Пажухлых палыноў
Знямелая гаркота.
Пары мядовай дні.
Стары дзядусь патрошку
Глянцуе ў цішыні
За дошчачкаю дошку.
Ах, будзе жоўты стол
І жоўценькая бочка!
Сівенькаму – пад сто:
Ні дочак, ні сыночкаў.
З далёкае вайны,
Усамым грозным леце
Развеяны яны,
Нібы дымы па свеце.
Глухому салаўю
Не трэба нотаў велькіх.
Наступніцу сваю –
Гадуе дзед зямельку.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.